Рымскае душпастырства беларусаў запрашае на дыяканскае пасвячэнне нашага суайчынніка | Друк |
Беларусь
07.03.2013 14:26

Душпастырства беларусаў у Рыме запрашае ўсіх жадаючых на малітву і сустрэчу, якая адбудзецца 2 красавіка. Сустрэча пройдзе з нагоды велікодных урачыстасцяў і дыяканскага пасвячэння нашага суайчынніка Віктара Жука (ордэн езуітаў).

Сустрэча распачнецца святой Імшой а 16-й гадзіне ў касцёле святога імені Езуса (via degli Astalli, 16). Пасля адбудзецца супольная сустрэча за кубкам гарбаты разам з усімі гасцямі ў езуіцкім калегіуме.

Сардэчна запрашаем!

Свой удзел просім пацвердзіць па электронай пошце Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або па тэлефоне:

+393 888 209 443 кс. Юрый Жаўняровіч.

Віктар Жук

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by