Пры алтары: міністранты з Чырвонага касцёла прынялі ўдзел у духоўных сустрэчах у Шчучыне | Друк |
Беларусь
13.03.2013 18:05

Міністранты мінскай парафіі Святых Сымона і Алены прынялі ўдзел у духоўных сустрэчах для хлопцаў, якія адбыліся ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне. На сустрэчу прыехалі таксама юнакі з Ліды і самога Шчучына.

На працягу некалькі дзён маладыя людзі разважалі над сутнасцю святой Імшы, супольна маліліся і праводзілі вольны час, глядзелі фільм, які дапамог засяродзіцца над тым, як выглядае жыццё сучаснага маладога чалавека.

Падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы: ministrant.catholic.by.

Дк. Міхал Бубен


 
© 2003-2024 Catholic.by