Кніга «Маёвыя разважанні» дапаможа асэнсаваць сімвал веры і наблізіць постаць Андрэя Баболі | Друк |
Беларусь
08.05.2013 15:56

Па ініцыятыве біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі і ў сувязі са святкаваннем 75–й гадавіны кананізацыі св. Андрэя Баболі ў выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» выйшла кніга «Маёвыя разважанні». Тэмай разважанняў сталі паасобныя фрагменты Апостальскага сімвала веры, учынкі міласэрнасці для бліжніх, а таксама жыццё святога.

Святы Андрэй Баболя — прыклад веры для ўсіх беларусаў, таму роздум пра яго жыццё і служэнне дапамогуць усім падчас Года веры.

Кнігу можна набыць у кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 25).

Кніга выйшла на дзвюх мовах — па-беларуску і па-польску.

Людміла Бурлевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by