Апостальскі Нунцый атрымаў аўдыенцыю ў Святога Айца Францішка | | Друк | |
Беларусь |
25.06.2013 11:39 |
Папа Францішак выявіў глыбокія і актуальныя веды адносна рэлігійнай, палітычнай, культурнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі. Пантыфік папрасіў перадаць яго салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто пакутуе, а таксама выказаў надзею на тое, што з дапамогай Святога Пасаду адносіны краіны з Захадам будуць паляпшацца шляхам павагі, дыялога і ўзаемаразумення. Папа зазначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасць з Беларуссю праз жэст асаблівай увагі, якога вельмі прагнуў: блізкі візіт Яго Эмінэнцыі кардынала Жана-Луі Тарана, якога Святы Айцец пажадаў прызначыць сваім Надзвычайным Пасланнікам на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе. Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб паспяховым выкананні місіі кардынала. Яго Святасць даў сваё благаслаўленне дарагім католікам Беларусі, якіх ён ведае як адданых, верных і поўных энтузіязму дзяцей Каталіцкага Касцёла, пасля вялікіх выпрабаванняў мінуўшчыны. Папа папрасіў таксама перадаць прывітанні ўсім беларусам, а асабліва братам Праваслаўнай Царквы. (AG) ![]()
![]()
![]()
|