У Будслаў будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі | Друк |
Беларусь
02.07.2013 16:00

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі пілігрымаў на юбілейныя ўрачыстасці 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Урачыстасці пройдуць 5–6 ліпеня.

Як інфармуе БЕЛТА, на 5 ліпеня прызначаны дадатковы цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа Маладзечна-Крулеўшчызна, які вырушыць з Маладзечна ў 16.50 і прыбудзе ў Будслаў у 18.16.

У адваротным кірунку пасажыраў будзе перавозіць дадатковы цягнік Параф’янава-Маладзечна, які вырушыць з Будслава 6 ліпеня ў 14.49 і прыбудзе ў Маладзечна ў 16.17.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by