Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый сустрэўся з ксяндзом Уладзіславам Лазарам у следчым ізалятары КДБ
Беларусь
25.10.2013 18:26

У пятніцу 25 кастрычніка Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці дазволілі сустрэцца з ксяндзом Уладзіславам Лазарам у следчым ізалятары КДБ, дзе ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца арыштаваны святар.

Сустрэча трывала каля гадзіны і адбывалася ў прысутнасці адказнага за следства і прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі, які выконваў абавязкі перакладчыка.

Прадстаўнік Папы запэўніў арыштаванага святара ў асабістай блізкасці Папы Францішка і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які з пільнай увагай суправаджае святара безупыннай малітвай.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар, які выглядае выпрабаваным турэмным зняволеннем, але цвярозым і рашучым, з узрушаннем выразіў падзяку Папу, таксама за ружанец, які перадаў Пантыфік, і сказаў, што арышт, які часам з'яўляецца вялікай пакутай, не перашкодзіў яму жыць глыбокім духоўным досведам. Ён сцвердзіў таксама, што з'яўляецца патрыётам, любіць Беларусь і чакае справядлівага рашэння. Як чалавек веруючы, кс. Уладзіслаў сказаў, што прабачыў тым, хто стаўся прычынай ягоных пакутаў.

Ксёндз Уладзіслаў папрасіў Апостальскага Нунцыя заахвоціць усіх да малітвы за яго і зазначыў, што адчувае блізкасць Каталіцкага Касцёла, сімвалічна прысутнага ў гучанні касцёльных званоў, гукі якога далятаюць да ягонай камеры.

Размова мела нефармальны, братэрскі характар і скончылася супольным пажаданнем, каб следства было завершана як мага хутчэй.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.