Камунікат Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь адносна кс. Уладзіслава Лазара | Друк |
Беларусь
05.12.2013 17:00

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была праінфармавана кампетэнтнымі органамі краіны аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ. Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі. Апостальскага Нунцыя папрасілі забраць ксяндза Лазара са следчага ізалятара КДБ.

 
© 2003-2024 Catholic.by