Перамагла каманда Польшчы. Беларусь - чацвёртая. Вынікі VIII Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў | Друк |
Беларусь
27.02.2014 19:37

27 лютага сталі вядомы вынікі Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў у Лідзе. Тытул чэмпіёна Еўропы па міні-футболе сярод святароў cёлета заваявала каманда Польшчы.

Серабро заваявала Харватыя.

Уладальнікамі бронзавага медаля сталі партугальцы.

Каманда беларускіх святароў, у склад якой уваходзіла духавенства Гродзенскай дыяцэзіі і па адным прадстаўніку з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі, заняла 4-е месца.


1-е месца – Польшча


2-е месца – Харватыя


3-е месца – Партугалія


4-е месца – Беларусь

  • 5-е месца – Боснія і Герцагавіна
  • 6-е - Славакія
  • 7-е - Украіна
  • 8-е - Румынія
  • 9-е - Венгрыя
  • 10-е - Славенія
  • 11-е - Чарнагорыя
  • 12-е - Аўстрыя
  • 13-е - Казахстан

(JM)

Фота Вікторыі Мішкура

 
© 2003-2022 Catholic.by