11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў | Друк |
Беларусь
11.04.2014 17:21
69 гадоў таму — 11 красавіка 1945 года — вязні канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд паднялі паўстанне супраць гітлераўцаў.
 
З таго часу дата 11 красавіка ва ўсім свеце прынятая за дзень ушанавання вязняў фашысцкіх канцлагераў і гета. Падчас Другой сусветнай вайны на акупаваных агрэсарамі тэрыторыях дзейнічала каля 14 тысяч (!) канцлагераў, у тым ліку і ў Беларусі.
 
Па розных звестках, праз лагеры смерці тады прайшло больш за 18 мільёнаў чалавек, большая частка з якіх была знішчана.
 
У Мінску 11 красавіка ў гістарычнай майстэрні па вул. Сухая, 25 у гэты дзень адбылася сустрэча мінскіх студэнтаў са сведкамі Мінскага гета.
 
(JLS)

 
© 2003-2025 Catholic.by