27 чэрвеня адышла да вечнага жыцця Ала Невяровіч — пазаштатны фотакарэспандэнт партала catholic.by.
Ала Невяровіч — парафіянка мінскага касцёла Св. Сымона і св. Алены, заўсёды адкрытая на іншых, вельмі шчырая.
У нашай памяці яна назаўсёды застанецца тым шчырым чалавекам, які заўсёды адклікаўся на просьбы і быў гатовы дапамагаць.
Без яе не абыходзіліся шматлікія падзеі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, з якіх яна старанна рыхтавала фотарэпартажы.
Ала Невяровіч таксама прымала ўдзел у пілігрымках, старт якіх прыпадае акурат на канец чэрвеня. Сёлета посная пілігрымка, у якой ішла гэта жанчына ў мінулым годзе, вырушыць без яе, бо для душы Алы Невяровіч распачалася новая пілігрымка — вечная.