11 лістапада — гадавіна заканчэння Першай сусветнай вайны | | Друк | |
Беларусь |
11.11.2014 12:37 |
Сёння ў мінскай архікатэдры ў 18.30 пройдзе святая Імша ў інтэнцыі загінулых у Першай сусветнай вайне, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У 19.00 пасля Імшы ў касцёле адбудзецца адмысловая экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій. Дзень міру — 11 лістапада — з’яўляецца нацыянальным святам Бельгіі і Францыі і адзначаецца штогод. У Вялікабрытаніі Дзень перамір’я адзначаецца як Дзень памінання ў нядзелю, бліжэйшую да 11 лістапада. У гэты дзень згадваюцца ахвяры як Першай, так і Другой сусветных войнаў. У Польшчы ў гэты дзень адзначаюць Дзень незалежнасці.
У 2014 годзе прыпадае 100-годдзе распачацця Першай сусветнай вайны. (IL) |