«Рада Карытас» Беларусі абмеркавала магчымае супрацоўніцтва з ААН |
| Друк | |
Беларусь
|
13.11.2014 12:19 |
12 лістапада ў офісе «Нацыянальнага Карытас» адбылася сустрэча «Рады Карытас» у Беларусі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па кірунках дзейнасці, у якіх арганізацыя «Карытас» магла б супрацоўнічаць з ААН у Беларусі.
Беручы пад увагу агучаныя прадстаўніком ААН у Беларусі Санакам Самарасінха тэмы на сустрэчы з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла, якая адбылася 30 кастрычніка гэтага года, і абмеркаваўшы дзейнасць арганізацыі, удзельнікі «Рады Карытас» вызначылі тры галоўныя тэмы, якія ў будучыні агучаць у прадстаўніцтве ААН, як прапановы да супрацоўніцтва. Імі сталі: барацьба са СНІДам, анказахворваннямі, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, клопат пра бежанцаў (асабліва з Украіны), гандаль людзьмі.
Менавіта гэтыя тэмы стануць падмуркам для пачатку плённага супрацоўніцтва паміж «Карытас» і ААН у межах сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Вольга Перадкова
|