Новыя кнігі на тэму дашлюбнай чысціні выдала выдавецтва «Pro Christo» | Друк |
Беларусь
30.12.2014 14:34

«Я магу перамагчы» і «Хачу быць шчаслівай» — новыя кнігі на тэму дашлюбнай чысціні, адрасаваныя для падлеткаў, выйшлі ў выдавецтве «Pro Christo». Кнігі былі падрыхтаваны пры ўдзеле Рады па справах сям’і пры ККББ.

Простай і зразумелай мовай у кнігах тлумачыцца тэма дашлюбнай цнатлівасці. Без маралізатарства і завуаліравання ў ёй падаюцца адказы на розныя пытанні, якія хвалююць маладых людзей: чаму трэба чакаць з сексам да шлюбу? Ці магчымы спатканні без секса? Што дае чаканне? Аўтары рассейваюць міфы і стэрэатыпы аб сужыцці да шлюбу, прыводзяць цікавую інфармацыю аб натуральных законах у гэтай сферы і заклікаюць захоўваць цнатлівасць да шлюбу, завабліваючы прыкладам асабістага жыцця і даючы канкрэтныя парады.

 

Нічога не навязваючы, яны паказваюць іншы шлях да шчасця, які адрозніваецца ад таго, што прапаноўваецца сучаснымі СМІ.

(AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by