Дарагія сябры! З Новым 2015 годам! |
| Друк | |
Беларусь
|
31.12.2014 16:18 |

У новы год па-новаму, Не крэсліўшы старога, А з новай сілай, вераю, Любоўю да святога!
Як шанец пасля споведзі, Як шанец — белы ліст. ці як нататнік новы ваш, там запіс — мараў спіс.
У Новы год па-новаму, Але з усім, што меў, З адказнасцю, па-шчодраму, Каб толькі не збяднеў у імкненні быць спагадаю і несці супакой, Дзе сум з сумневам, здрадаю, Нясі дарунак свой!
Няхай ён будзе сведчаннем, Што побач будзеш ты, І кожным ранкам-вечарам Збудуеш зноў масты!
З усмешкаю і спагадаю рэдакцыя catholic.by
|