Практыка на Catholic.by: да падачы заявак застаўся тыдзень | | Друк | |
Беларусь |
26.01.2015 11:22 |
Для падачы заяўкі на практыку на адрас рэдакцыі
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(тэма
ліста — практыка) неабходна даслаць матывацыйны ліст з адказам на
пытанне «Чаму я хачу прайсці практыку на catholic.by» і невялікім
аповедам пра сябе. Адбор будзе праводзіцца ў два этапы. Пасля конкурсу заявак лепшыя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе, па выніках якога і будзе выбраны адзін практыкант. Пры адборы перавага будзе аддавацца кандыдату з вопытам працы ў сферы журналістыкі.
Рэдакцыя запрашае да ўдзелу ў конкурсе ідэйных і ініцыятыўных асобаў, якія маюць адукацыю ў сферы журналістыкі, тэалогіі, філалогіі, гісторыі, псіхалогіі ці сацыялогіі, а таксама тых, хто хацеў бы ў межах практыкі рэалізаваць свой уласны праект. Даведкі па адрасе
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
або па тэлефоне 287 17 79 (з 10.00 да 18.00). |