Cайт беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё змяніў дызайн | Друк |
Беларусь
16.02.2015 17:53

У новым фармаце запрацавала інтэрнэт-версія беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Раней на новы дызайн ужо перайшлі старонкі шэрагу замежных рэдакцый радыё, у ліку якіх італьянская, нямецкая, англійская, французская, польская і інш.

Абноўлены інтэрфейс «ажывіў» старонку і па-іншаму расставіў акцэнты на рубрыках. Зараз старонка падзелена на некалькі блокаў, таксама ўведзены ТОП-5 навін.

Больш бачнымі сталі на сайце блокі «Архіў праграм» і «Наш эфір». Асобна вынесена і «акенца» для прамых уключэнняў Пантыфіка — трансляцыі генеральных аўдыенцый.



У новай версіі сайта дапрацавана графічнае афармленне, а кожная навіна цяпер ідзе з фотаздымкам.

Новая версія беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё ўпарадкавала і падраздзелы. Напрыклад, у рубрыцы «Святы Пасад», акрамя падзей і дакументаў, знайсці матэрыялы з Залы друку, а таксама каментарыі стала прасцей.

(JLS)

 
© 2003-2025 Catholic.by