Спецыяльнае поснае меню падрыхтавала для наведвальнікаў вагонаў-рэстаранаў Беларуская чыгунка (далей — БЧ). Меню будзе дзейнічаць у перыяд Вялікага посту, які ў каталіцкіх вернікаў будзе доўжыцца з 18 лютага па 4 красавіка, а ў праваслаўных — з 23 лютага да 11 красавіка.
Пра гэта інфармуе сайт гомельскай парафіі.
Асартымент страў выключае прадукты жывёльнага паходжання. Да прыкладу, гэта салаты з гародніны, перац, бульба з грыбамі, кашы, грыбная салянка, а таксама садавіна і сокі — паведамляе прэс-служба БЧ.
Поснае меню дзейнічае ў міжнародных цягніках фарміравання БЧ: Мінск - Масква, Мінск - Санкт-Пецярбург, Мінск - Кіеў, Мінск - Адлер, Мінск - Мінеральныя Воды, Мінск - Анапа, а таксама Брэст - Санкт-Пецярбург, Брэст - Масква і Гомель - Масква.
Для тых, хто не прытрымліваецца посту ў гэты перыяд, па-ранейшаму даступна традыцыйнае меню з мясных, рыбных і малочных страў. (IL)
|