Беларуская зборная святароў замкнула дзясятку мацнейшых на Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе ў Аўстрыі | Друк |
Беларусь
27.02.2015 11:25

Беларуская каманда святароў па міні-футболе заняла 10-е месца на IX Чэмпіянаце Еўропы ў Аўстрыі. Пераможцамі сталі партугальцы, другое месца заваявала каманда з Польшчы, бронза — у каманды Босніі і Герцагавіны.

Беларусам не ўдалося паўтарыць мінулагодняе дасягненне хатняга Чэмпіянату (4-е месца). У Чэмпіянаце прыняло ўдзел 220 святароў з 16 краін свету. Для беларускай зборнай аўстрыйскі чэмпіянат па міні-футболе стаў пятым па ліку.


Выступленні беларусаў у мінулыя гады:
2011 год, Польшча — 13-е месца
2012 год, Венгрыя — 8-е месца
2013 год, Славенія — 9-е месца
2014 год, Беларусь (Ліда) — 4-е месца
2015 год, Аўстрыя — 10-е месца

(JM), (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by