Новы велікапосны музычны праект прапаноўвае выдавецтва "Pro Christо" |
| Друк | |
Беларусь
|
05.03.2015 15:18 |
Велікапосны музычны праект набажэнства Крыжовага шляху падрыхтавала выдавецтва "Pro Christо". Гэты праект складаецца з музыкі, спеваў і біблійных разважанняў, якія дапамагаюць перажываць кожную стацыю шляху Мукі Пана.
Праект падрыхтаваны моладзевым хорам і ансамблем архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Ужо цяпер яго можна паслухаць на сайце ave-maria.by і там жа знайсці ноты спеву і тэксты біблійных разважанняў.
Хутка праект з’явіцца ў продажы на аўдыё-дысках — гэта дасць магчымасць слухаць яго ў лепшай якасці, зрабіць добры падарунак сабе і блізкім.
|