Віншуем праваслаўных вернікаў Беларусі з Вялікаднем! | Друк |
Беларусь
12.04.2015 03:00

12 красавіка праваслаўныя вернікі нашай краіны святкуюць Уваскрасенне Хрыста. Сардэчна віншуем з гэтым святам перамогі Божай Любові над грахом! Хрыстос уваскрос, дарагія браты ў Хрысце!

Хрыстос васкрос!
Хрыстос жыве!
Няхай навіна не міне
Нікога з нашага народа —
Сягоння радасці нагода!

Хай уздыхне народ, што верыць,
Хрыстос жыве! Адчыніць дзверы
Народ, які спазнае Бога
На новы дзень і перамогу!

Жыве Хрыстос! Жыве краіна,
якая ў Хрысце адзіна!

 
© 2003-2025 Catholic.by