Дэвізам сёлетніх Дзён моладзі стала парафраза «Чыстыя сэрцам бачаць Бога», пададзеная Папам Францішкам моладзі ўсяго Касцёла на бягучы год: «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць». Гэта словы аднаго з благаслаўленняў Пана Езуса.
Гэтая праграма з'яўляецца своеасаблівым запрашэннем да ўдзелу моладзі Гродзенскай і іншых дыяцэзій у чарговых ХХІІ Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія запланаваны ў Смаргоні 1-3 мая. Госцем праграмы стаў галоўны арганізатар Дзён моладзі кс. Антоні Грэмза.
У апошні раз Дні моладзі праходзілі ў Смаргоні ў 2003 годзе. Парафія гэтага горада вельмі актыўная і годна прымала ў сябе ДДМ. Таму ў гэтым годзе ў чарговы раз Смаргонь сустрэне моладзь.