У Лондане развіталіся з айцом Аляксандрам Надсанам | Друк |
Беларусь
06.05.2015 16:07

29 красавіка ў Лондане адбылося пахаванне айца Аляксандра Надсана. У ліку прысутных на пахаванні быў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Пахавальная служба адбылася ў царкве святой Марыі ва Усходнім Фінчлі, якая знаходзіцца насупраць могілак святога Панкрата, дзе і было пахавана цела спачылага святара.

Напярэдадні службы, 28 красавіка, цела айца Аляксандра Надсана было дастаўлена ў Марыян Хаўз для развітання.

Развітацца са спачылым і маліцца аб супакоі яго душы прыйшлі многія беларусы ў эміграцыі.

Фота Аляксандры Белавокай

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by