| Сайт «Каталіцкі пілігрым»: заплануй час і на паломніцтва! | | Друк | |
| Беларусь |
| 12.06.2015 16:07 |
Пры Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі арганізоўваюцца пілігрымкі
па розных святых месцах. На сайце «Каталіцкі пілігрым» можна даведацца
пра расклад бліжэйшых духоўных падарожжаў.
У ліку арганізаваных пілігрымак, адбудзецца ІІ Нацыянальная пілігрымка на Святую зямлю (з 21 па 28 верасня 2015 года). Падчас яе ў горадзе Айн-Карэм будуць асвечаны табліцы з марыйным гімнам «Magnificat» і гімнам «Benedictus» на беларускай мове. (AYU) |