З’явіўся сайт аблатаў у Беларусі | Друк |
Беларусь
24.06.2015 12:04

Створаны сайт Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі (OMI) у Беларусі oblate.by.

Матэрыялы на сайце прадстаўлены на розных мовах (беларускай, рускай, польскай, украінскай і г.д.). Галоўныя мэты сайта - азнаямленне з гэтай манаскай супольнасцю, евангелізацыя, фармаванне каталіцкага светапогляду і актуальныя навіны дзейнасці аблатаў y Беларусі.
 
На землі сучаснай Беларусі аблаты прыйшлі на пачатку ХХ ст., унёсшы вялікі ўклад у гісторыю краіны. Напрыклад, а. Войцех Навачык ОМІ, які служыў у навагрудскай фары да 1984 г. і быў адным з нямногіх святароў, працуючых у Беларусі; а. Францішэк Вільгельм Купш ОМІ, які з 1941 г. скрываўся з партызанамі ў палескіх лясах, дапамагаючы ім як святар і як зубны ўрач, а ў 1943 г. спецыяльным загадам Сталіна быў накіраваны ў Маскву, дзе служыў як капелан 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі і ўваходзіў у склад яе кіраўніцтва.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by