Дырэктары «Карытас» Беларусі наведалі сустрэчу партнёраў у Аўстрыі | | Друк | |
Беларусь |
26.06.2015 15:07 |
Святкаванне юбілею распачалося святочнай Імшой у катэдральным саборы Марыендам, самым вялікім касцёле Аўстрыі, у горадзе Лінц, у якой прыняў удзел біскуп Максіміліян Айхерн разам з дырэктарамі “Карытас” з краін-партнёраў. Кіруючыся прыкладам Езуса, “Карытас” не абмінае бядотнага стану народа, але аказвае дапамогу ў знак салідарнасці ў краінах Усходу і Поўдню. Пасля святой Імшы госці пазнаёміліся з працай “Карытас” Замежная дапамога ва Усходняй Еўропе і Афрыцы. Асноўным рэгіёнам для аказання замежнай дапамогі ў «Карытас» Верхняй Аўстрыі па-ранейшаму з'яўляецца Усходняя Еўропа з краінамі Беларусь, Румынія, Боснія і Герцагавіна, Сербія і Расія (Сібір). З боку Беларусі ў сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага "Карытас" і дырэктары ўсіх дыяцэзіяльных "Карытас". 22 чэрвеня дырэктары “Карытас” з Беларусі, Румыніі, Босніі, Сербіі, Конга і Аўстрыі выступілі з дакладамі адносна вынікаў працы за апошнія два гады. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з тэмай “Харчовае забеспячэнне” і “Навучанне спецыялістаў па сельскай гаспадарцы за мяжой”. Трэці дзень сустрэчы быў прысвечаны тэме дапамогі дзецям. Напачатку партнеры “Карытас” выступілі з дакладамі па тэмах “Дзеці і будучыня”, “Лекавая педагогіка” і “Экалагічныя праграмы”. Дырэктар Нацыянальнага “Карытас” у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB выступіў з прэзентацыяй праекта “Перш за ўсе – сям’я, правы дзіцяці – зараз” і пазнаёміў усіх прысутных з працай “Карытас” у Беларусі ў напрамку абароны правоў дзіцяці. Таксама кс. Віктар Гайдукевіч падзякаваў ад імя Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча за супрацоўніцтва ў накірунку дапамогі бедным і выказаў надзею на далейшую плённую працу. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі падзякавалі арганізатарам мерапрыемства і выказалі свае пажаданні і прапановы па правядзенні наступнай сустрэчы партнёраў. Паводле caritas.by, (AYU) |