«Калі б вы былі толькі сынамі цярпення — гэты пляц сёння не быў бы
напоўнены людзьмі», — адзначыў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці падчас дзённай Імшы 4 ліпеня на ўрачыстасцях у Будславе.
«Няхай
“Будслаў” будзе іменем беларускай надзеі — сёння і назаўсёды!» — пажадаў беларусам прадстаўнік Святога Айца.