Беларуская моладзь заняла ганаровыя месцы на Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве |
| Друк | |
Беларусь
|
14.07.2015 12:29 |
У Варшаве праходзіць 27-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. У гэтым годзе мерапрыемства сабрала 1 500 удзельнікаў з усёй Еўропы (Польшча, Беларусь, Расія, Германія, Іспанія, Літва, Латвія). З Беларусі ў парафіядзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі 20 парафій.
rБеларуская моладзь заняла на парафіядзе ганаровыя месцы:
- 1 месца па бадмінтоне – Патрыцыя Папяльнічка, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамовічах
- 1 месца па бадмінтоне – Агата Папяльнічка, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамовічах
- 2 месца па бегу 1000 м па перасечанай мясцовасці – Вольга Чашчэвік, парафія Гродна-Аўгустовак
- 3 месца па бегу 1000 м па перасечанай мясцовасці – Марэк Звяржэвіч, парафія Гродна-Аўгустовак
- 3 месца па рынгу – Дзмітрый Максімчык, парафія Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
Парафіяда праходзіць на падставе трыяды: “святыня — тэатр — спорт”. Святыня займае асаблівае месца ў гэтым мерапрыемстве, бо кожны дзень распачынаецца там у імя Бога. Гэтая частка праграмы парафіяды ўзмацняе веру ўдзельнікаў, бо, акрамя святой Імшы, уключае супольную ранішнюю малітву, разважанне над Божым словам, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
Элемент «тэатр» дазваляе дзецям і моладзі выявіць свае артыстычныя здольнасці праз паказ невялікіх тэатральных прадстаўленняў. Элемент «спорт» дае магчымасць адпачыць, удзельнічаючы ў разнастайных спартыўных спаборніцтвах. (AG)
|