Пілігрымка з Барысава крочыць на ўрачыстасці ў Росіцу | Друк |
Беларусь
04.08.2015 20:05

У Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча крочыць пешая пілігрымка з Барысава. Пілігрымка пачалася 31 ліпеня.

3 ліпеня, нягледзячы на палячае сонца і адсутнасць дажджу, мазалі і вялікую стому, смагу і цяжар заплечніка, пілігрымка завітала ў Глыбокае, каб затрымацца на начлег у мясцовых парафіян.

4 жніўня пачаўся пяты дзень пілігрымкі. Яе ўдзельнікі з новымі сіламі сабраліся каля святыні, каб падзякаваць за цудоўны начлег пробашчу кс. Мікалаю Ціхановічу і парафіянам.

Пасля благаслаўлення на далейшы шлях пілігрымка вырушыла ў бок Шаркаўшчыны. Праз чатыры дні пілігрымы прыйдуць у Росіцу.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

 

Фота catholicnews.by

 
© 2003-2025 Catholic.by