Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і Мятода | | Друк | |
Беларусь |
03.09.2015 16:20 |
![]() Стваральнікі фільма на падставе гістарычных фактаў дэтальна паказалі жыццё двух апосталаў, іх значэнне для славян і місійную дзейнасць. Аўтары не пакінулі па-за ўвагай і спадчыну, уплыў і распаўсюджванне кірыла-мятодаўскіх традыцый пасля смерці братоў. ![]() ![]() Сярод іншых прац лепшымі былі прызнаныя:
Усе вынікі можна паглядзець тут>> «Каб усе былі адно» На закрыцці XI фестываля
«Magnificat» было адзначана, што за 11 гадоў у фестывалі прынялі ўдзел
стужкі больш чым з 30 краін свету. Старшыня
журы фестываля Крыстына Лялько звярнула ўвагу на важнасць дэвізу, пад
якім «Magnificat» працуе ўвесь гэты час, — «Ut unum sint» (Каб усе былі
адно): «Дэвіз
вельмі актуальны, бо сёння ў свеце назіраецца асабліва цяжкая сітуацыя з
хрысціянствам. І ў гэтых умовах хрысціяне павінны кансалідавацца,
фестываль спрыяе ў гэтым яднанні». Прысутны на закрыцці кінафестываля дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі падчас Імшы для ўдзельнікаў «Magnificat» адзначыў важную ролю СМІ і кінематографа ў сучасным свеце. «У сённяшніх сродках масавай інфармацыі ёсць такі жарт: добрая навіна – ніякая навіна. Але куды важней, каб кожнае паведамленне нясло ў сабе Добрую навіну, — адзначыў біскуп. (IL), (KL)
|