Апостальскі Нунцый перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Беларусі |
| Друк | |
Беларусь
|
22.10.2015 20:40 |
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці асабіста перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».
Гэты абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэвe – Сожская скань.
Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага Нунцыя перадаць дастойнаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці, разам з Апостальскім благаслаўленнем усяму беларускаму народу. Паводле інфармацыі Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь
|