«Крылы матыля»: сустрэчу на тэму паклікання жанчыны правялі сёстры дамініканкі | Друк |
Беларусь
09.12.2015 10:55

19 дзяўчат, нібы матылі, зляцеліся ў суботні снежаньскі дзень на сустрэчу да сясцёр дамініканак. Тэмай сустрэчы была таямніца паклікання жанчыны.

Інструкцыяй для прысутных стала кніга Быцця, у якой была разгледжана задума і мэта стварэння жанчыны. Пакліканне жанчыны было параўнана з матылём, які праходзіць стадыі свайго перамянення: прыгажосць матыля можна ўбачыць толькі ў святле.

Час адарацыі быў момантам, калі кожная з удзельніц магла бачыць сваю прыгажосць у святле Хрыста. Кульмінацыяй сустрэчы стала святая Імша, якую ў інтэнцыі ўсіх прысутных цэлебраваў кс. Уладзімір Марушэўскі SСhr.

На заканчэнне кожная з дзяўчат атрымала незвычайнае заданне. Шмат цёплых успамінаў, новых знаёмстваў і цікавых думак засталося ва ўдзельніц.


С. Міхаліна Маркевіч ОР

 
© 2003-2025 Catholic.by