Малітвай перад Маці Божай Будслаўскай арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці завяршыў сваё служэнне ў Беларусі | | Друк | |
Беларусь |
14.12.2015 16:03 |
Будслаў — як альфа і амега служэння Беларусі
У першыя дні прыезду ў Беларусь, калі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці трапіў у Будслаў, ён прывез у падарунак стулу з выявай святога Яна Паўла ІІ. Менавіта дзякуючы гэтаму Пантыфіку будслаўскаму касцёлу быў прызначаны статус базылікі, а ў 1998 годзе з благаслаўлення Папы-паляка кардынал Казімір Свёнтэк урачыста каранаваў цудадзейны абраз Маці Божай. У дзень развітання са служэннем у Беларусі арцыбіскуп прыехаў да Маці Божай Будслаўскай з кветкамі. Пасля ціхай малітвы іерарх наблізіўся да абраза, каб паставіць кветкі бліжэй да Маці і ўшанаваць Яе ў цудадзейным абразе, перад якім схіляюцца беларусы з самымі рознымі просьбамі і пытаннямі, з рашэннямі і абяцаннямі, з вялікімі смуткамі і радасцямі, са шчырай і адданай малітвай за свой народ і яго будучыню. Можна сказаць, што арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нёс сваё служэнне ў Беларусі так, нібыта ў той дзень яго першай малітвы перад абразом Апякункі Беларусі Яна перадала арцыпастыру ўсё тое, чым спрадвеку жыў і жыве беларускі народ.
Аксана Ючкавіч |