Айцы піяры з усёй Беларусі на сумеснай вігіліі аднавілі манаскія абяцанні |
| Друк | |
Беларусь
|
29.12.2015 12:13 |
Вігілійная сустрэча для святароў з супольнасці Ордэна Пабожных Школ (піяраў), якія працуюць у Беларусі, прайшла перад святамі Божага Нараджэння ў Шчучыне.
Традыцыйна такія сустрэчы пачынаюцца ў капліцы супольнай малітвай брэвіярыя, падчас якой усе прысутныя субраты аднаўляюць складзеныя вечныя манаскія абяцанні: паслухмянасці, чысціні, убоства і клопату пра выхаванне дзяцей і моладзі.
Пасля малітвы ўсе збіраюцца пры ўрачыстым вігілійным стале. Зазвычай рэктар супольнасці ў гэты момант чытае пажаданні ад айца правінцыяла, пасля якіх усе дзеляцца аплаткай і абменьваюцца пажаданнямі. Завяршаецца супольная вігілія спяваннем калядак.
А. Віталій Слука SP, (IL)
|