Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем | Друк |
Беларусь
03.01.2016 12:37

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем з дня нараджэння.

«Сёння Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі актыўна развіваецца і плённа працуе ў грамадскай, дабрачыннай і сацыяльнай сферах», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што пастырская і духоўная дзейнасць Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню хрысціянскіх традыцый, грамадзянскага міру і згоды, развіццю канструктыўных адносін паміж дзяржавай і Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

Паводле афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by