У Славакіі стартаваў чэмпіянат Еўропы па міні-футболе з удзелам беларускіх святароў | Друк |
Беларусь
02.02.2016 11:02

X чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе распачаўся 1 лютага ў Славакіі. У гэтым годзе ў турніры прымае ўдзел 15 каманд, сярод якіх і дэбютанты — футбольная зборная святароў з Чэхіі.

Каманда беларусаў перад выездам з Гродна атрымала пастырскае благаслаўленне ад дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.

Адкрыла чэмпіянат святая Імша ў касцёле ў славацкім горадзе Міхайлаўцы, дзе і будуць да 5 лютага праходзіць спаборніцтвы. У гэтым годзе многія каманды абнавілі свой склад. Беларусаў на чэмпіянаце будзе падтрымліваць трэнер «Лідсельмаша» — футбольнай каманды-чэмпіёна Беларусі па міні-футболе.



Падчас жэраб'ёўкі беларуская каманда трапіла ў трэцюю групу – да Харватыі, Румыніі і Казахстана.

«З групы выйдуць дзве каманды, — каментуе для Catholic.by адзін з адказных за ўдзел у турніры беларускай каманды кс. Павел Салабуда. — Фаварытамі лічацца харваты, нам жа вельмі важна выступіць добра з румынамі».

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by