У славацкім горадзе Міхайлаўцы завяршыўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Беларуская каманда сярод 15 зборных заняла 6-е месца. У матчы за 5-е месца зборная Беларусі саступіла камандзе святароў з Венгрыі.
Перамогу ў турніры атрымалі партугальцы. Срэбра — у каманды з Польшчы, замкнулі тройку лідараў харваты. Гаспадары чэмпіянату — зборная Славакіі — занялі 7-е месца. Варта адзначыць, што фінальную гульню турніру паміж Польшчай і Партугаліяй анлайн транслявалі на сайце мясцовага каталіцкага тэлебачання. Прыклад праз спорт Упершыню ідэя правядзення чэмпіянату зарадзілася ў Аўстрыі. У 2003 годзе ў гэтай краіне ўпершыню прайшоў чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў. Тады ў першынстве прымала ўдзел восем каманд. Першапачаткова чэмпіянат праводзіўся раз на два гады, але з 2011 года адбываецца кожны год.
Асноўная мэта спартыўных спаборніцтваў – праз спорт наблізіць святароў да свецкіх вернікаў і паказаць, што хрысціянскія каштоўнасці — каштоўнасці Евангелля — могуць быць жывымі ва ўсіх аспектах жыцця, у тым ліку ў спорце і асабліва ў футболе.
6-е месца на еўрапейскім чэмпіянаце — адзін з лепшых вынікаў беларускай каманды за ўсю гісторыю яе ўдзелу. У складзе беларускай каманды (на фота ўверсе) было заяўлена 11 гульцоў: 1. Кс. Валерый Аброшка
| 7. Кс. Артур Малафей | 2. Кс. Дзмітрый Несцер
| 8. Кс. Ян Рушніцкі | 3. Кс. Юрый Гурскі
| 9. Кс. Павел Салабуда | 4. Кс. Юрый Вільк
| 10. Кс. Эдуард Сінкевіч
| 5. Кс. Іван Кузюк
| 11. Кс. Артур Ваўчкевіч
| 6. Кс. Андрэй Лішко
|
Выступленні беларусаў на чэмпіянатах Еўропы:
- 2011 год, Польшча — 13-е месца
- 2012 год, Венгрыя — 8-е месца
- 2013 год, Славенія — 9-е месца
- 2014 год, Беларусь — 4-е месца
- 2015 год, Аўстрыя — 10-е месца
- 2016 год, Славакія — 6 месца
Як згулялі іншыя каманды на чэмпіянаце ў Славакіі?
1-е месца — Партугалія 2-е месца — Польшча 3-е месца — Харватыя
4-е месца — Боснія і Герцагавіна 5-е месца — Венгрыя 6-е месца — Беларусь 
7-е месца — Славакія (на фота ўверсе) 8-е месца — Украіна 9-е месца — Румынія
10-е месца — Аўстрыя 11-е месца — Італія 12-е месца — Чарнагорыя
13-е месца — Чэхія 14-е месца — Казахстан 15-е месца — Славенія
Ілья Лапато
|