Мінская супольнасць свецкіх францішканаў папоўнілася новымі членамі | Друк |
Беларусь
08.02.2016 14:15

6 лютага мінскую супольнасць ІІІ францішканскага ордэна свецкіх наведала нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.

У цэнтры сустрэчы, якая адбывалася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, была цэлебрацыя супольнай Эўхарыстыі, падчас якой пяць новых членаў былі прыняты ў навіцыят, дзве сястры склалі першыя абяцанні евангельскага жыцця і адна сястра аднавіла часовыя абяцанні.

У гаміліі а. Арыюш Малыска OFM Cap, пробашч парафіі Св. Францішка, наблізіў удзельнікаў цэлебрацыі да глыбейшага разумення сэнсу манаскага жыцця, а таксама адзначыў ролю адпаведнага ўдзелу свецкіх вернікаў у элементах гэтага жыцця.

Пасля заканчэння святой Імшы ў братэрскай атмасферы прайшла сустрэча свецкіх францішканаў з с. Марыяй Эталь OFS.

Бр. Яраслаў Крыловіч OFM Cap, kapucyny.by
Больш фотаздымкаў на сайце ордэна

 
© 2003-2025 Catholic.by