Новыя разважанні Крыжовага шляху на Catholic.by | Друк |
Беларусь
16.02.2016 14:45

Перажыванні, якія звязаны з разважаннем аб муках і крыжовай смерці Езуса, неад’емныя ў час Вялікага посту. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху ўмацоўвае нашу веру, вучыць любові і ахвярнасці.

Заахвочваем да малітвы Крыжовага шляху таксама дома, у сям’і. Разважанні можна знайсці ў раздзеле «Літургія» — «Малітвы»«Набажэнствы на працягу літургічнага года».

Нядаўна радзел папоўніўся новымі разважаннямі Крыжовага шляху, якія для Catholic.by падрыхтавала парафіянка мінскага касцёла свв. Сымона і Алены Анастасія-Алена Блусянкова.

(RD)

 
© 2003-2025 Catholic.by