Новыя акаліты і лектар прызначаны ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску | | Друк | |
Беларусь |
08.03.2016 22:15 |
Такім чынам семінарыст Януш Чарнамораў атрымаў ад Касцёла дар і заданне асаблівым чынам дапамагаць біскупам, святарам і дыяканам у служэнні Божага слова, а семінарысты Яўген Баланёў, Андрэй Бурак і Уладзіслаў Шарковіч – надзвычайнае права ўдзяляць вернікам святую Камунію, заносіць яе хворым і асаблівым чынам дапамагаць у здзяйсненні эўхарыстычнага культу Касцёла.
«Перадаючы іншым людзям Божае слова, паслухмяны Духу Святому, сам прымай і старанна разважай над гэтым Словам, каб у ім знайсці радасць і сілу. Сваім штодзённым жыццём абвяшчай нашага Збаўцу, Езуса Хрыста!» – звярнуўся пастыр да лектара. «Старайцеся глыбей зразумець Эўхарыстычную Ахвяру і паводле яе фарміраваць уласнае жыццё. Атуляйце шчыраю любоўю Містычнае Цела Хрыста!» – у сваю чаргу заклікаў пінскі ардынарый акалітаў.
(AG) Фота seminaryja.by |