У мінскім Чырвоным касцёле прадставяць беларускамоўную версію фільма «Караль, чалавек, які стаўся Папам» | | Друк | |
Анонсы |
09.03.2016 14:57 |
Пачатак прагляду ў 17.00 Кінастужка — адзін з шэрагаў фільмаў, агучаных на беларускую мову. Беларускамоўныя трэйлеры, агляды, кінарэцэнзіі, навіны пра беларускія пераклады, кароткаметражныя фільмы і інш. — гэта тое, што ўваходзіць у праект «Кінаконг», у межах якога і быў здзейснены пераклад фільма пра Папу-паляка. На кінапрагляд запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход вольны. Пра што фільм? Гэты фільм паказвае гісторыю звычайнага польскага юнака Караля Вайтылы: студэнта, шахцёра, паэта, акцёра, які… стаў Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Будучае пакліканне адкрываецца яму падчас Другой сусветнай вайны. Ён бачыць безліч пакут, смерцяў і несправядлівасці, але ў той жа час знаходзіць моцную веру ў жывога Бога і пераконваецца, што любоў, надзея і малітва, якія Ён дае, могуць перамяніць усё. Караль становіцца святаром і прысвячае сваё жыццё служэнню іншым.
Стужка не столькі засяроджваецца на асобе Караля Вайтылы, колькі распавядае пра гісторыю Польшчы з 1939 па 1980 гады праз жыццё розных людзей: святароў і камуністаў, рабочых і студэнтаў, здраднікаў і патрыётаў. Фільм паказвае еднасць Касцёла і народа, перапляценне веры са штодзённым жыццём, праз якое Польшча здолела перамагчы і нацызм, і камунізм, захаваць сваю тоеснасць. Працягласць фільма — 186 хвілін. На беларускую мову фільм агучвалі Святлана Цімохіна, Павел Харланчук, Уладзімір Глотаў і Сяргей Жбанкоў. (AYU) |