Адышла ў вечнасць маці кс. Конрада Патыкі SVD | Друк |
Беларусь
18.03.2016 11:18

17 сакавіка ў в. Станішчэ Вельке каля горада Ополе ў Польшчы памерла Марыя Патыка – маці ксяндза Конрада Патыкi SVD, які працуе ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў в. Сталовічы, парафіі Хрыста Валадара ў Русіно, парафіі Маці Божай Ружанцовай у Гарадзішчы (Баранавіцкі дэканат Пінскай дыяцэзіі).

Пахавальная святая Імша адбудзецца 19 сакавіка ў 12.00 у парафіяльным касцёле ў в. Станішчэ Вельке.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане...

 
© 2003-2025 Catholic.by