Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! |
| Друк | |
Беларусь
|
27.03.2016 00:00 |
«Хрысціянства — гэта не рэлігія. Хрысціянства — гэта асоба Езуса Хрыста».
Ён не глядзеў на асобу, А быў заўсёды сабой, І праўдай, шчырасцю словаў Ствараў у душах спакой.
І не шукаў Ён прыняцця І пахвалы ад людзей, А сілай Духа узносіў Для Бога славу вышэй.
Вучыў у простасці сэрцаў Шукаць да Бога шляхі, Трымацца праўды і верыць, І быць сабою заўжды.
Спагаду і міласэрнасць, Любоў да бліжніх вышэй Закона кніжнікаў ставіў, Быў да народа бліжэй.
І на Галгоце прыняў Ён Твае грахі на сябе, Каб верыў шчыра, спазнаў ты, Што Хтосьці любіць цябе!
Ён знішчыў смерць і у сэрцы Святло надзеі прынёс, Каб ты ў грахах не загінуў — Ён для цябе ўваскрос!
Рэдакцыя Catholic.by
|