Агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў да 5 гадоў святарства прайшла ў Баранавічах | Друк |
Беларусь
15.04.2016 11:36

З 11 па 14 красавіка ў доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбылася агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў да 5 гадоў святарства. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 30 духоўных асобаў з усёй Беларусі.

На пачатку сабраных прывіталі адказныя мадэратары, якія выразілі радасць з такой шматлікай прысутнасці маладых святароў.

У межах сустрэчы былі разгледжаны тэмы: «Абвяшчэнне Божай міласэрнасці як сутнасць святарскага жыцця»; «Пасылае нас міласэрны Айцец»; «Міласэрнасць — абвяшчаць і несці».

Быў час на супольную малітву, Эўхарыстыю, цэлебраваную разам з біскупамі, сакрамэнт пакаяння і паяднання, інтэграцыйны выезд на экскурсію ў Нясвіж, асабістыя размовы з мадэратарамі, братэрскія вечары пры гарбаце і каве.

Фармацыйныя сустрэчы маладых святароў упісваюцца ў так званы цыкл перманентнай (працяглай) фармацыі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by