У Брэсце прайшла акцыя «Моладзь за жыццё без абортаў» | Друк |
Беларусь
02.05.2016 10:43

30 красавіка Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» правяло акцыю «Моладзь за жыццё без абортаў».

Гараджанам быў прадстаўлены матэрыял, які ілюстраваў пачатак жыцця з моманту зачацця: макеты ад 0 да 26 тыдняў, інфармацыйныя ўлёткі, у якіх распавядаецца пра развіццё немаўляці; пра наступствы абортаў.

Акцыя працягвалася з 12.00 да 21.00. У ёй разам з іншымі пралайф-актывістамі прыняў удзел лідар руху «За забарону абортаў» у Беларусі Альберт Казаран.

Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў»

 
© 2003-2025 Catholic.by