Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія) | Друк |
Беларусь
10.05.2016 11:49

4-7 мая Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі брат Алег Шэнда OFM Cap здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія), дзе з 2014 года на тэалагічным факультэце беларускія капуцыны праходзяць падрыхтоўку да прэзбітэрскага пасвячэння.

Кіраўнік Беларускай кустодыі прыняў удзел у пасяджэнні правінцыйных міністраў капуцынскага ордэна паўднёвай Італіі на тэму адукацыйна-фармацыйнага супрацоўніцтва, а таксама асабіста сустрэўся з паасобнымі міністрамі, студэнтамі, выхаваўцамі і кіраўніком тэлагічнага факультэта ў Бары.
 
Кульмінацыяй візіту была святая Імша 6 мая, якую ўзначаліў бр. Алег Шэнда і падчас якой 12 студэнтаў-капуцынаў прынялі паслугі лектарату і акалітату. Сярод іх браты Ігар Колзун і Максім Варанюк, якія належаць да Беларускай кустодыі.



Паводле kapucyny.by

(AG)

Фота kapucyny.by

 
© 2003-2025 Catholic.by