Палатын з Беларусі дк. Яўген Юршо прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне | Друк |
Беларусь
11.05.2016 10:59

7 мая ў Алтажаве (Польшча) восем дыяканаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сярод іх быў адзін беларус – дыякан Яўген Юршо SAC з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія).

Пасвячэнне ўдзяліў арцыбіскуп Войцех Поляк, Мітрапаліт Гнезненскі, падчас Імшы ў семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве.

Дыяканы рыхтаваліся да прэзбітэрскага пасвячэння праз фармацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства ў Алтажаве. Непасрэдна перад урачыстай падзеяй яны ўдзельнічалі ў духоўных рэкалекцыях, якія доўжыліся некалькі дзен і якія праводзіў кс. Чэслаў Парышэк SAC.


Першым этапам фармацыі ў палатынаў з’яўляецца пастулат, які працягваецца 1 месяц. Затым ідзе навіцыят (2 гады), пасля першага года якога адбываецца прыняцце духоўнай вопраткі, а пасля другога – прыняцце першага часовага (на 1 год) пасвячэння. Пры гэтым палатыны складаюць абяцанні чыстасці, убоства, паслухмянасці, трывання, супольнасці дабротаў і духу служэння.

Павел Дрэма SAC, (AG)


 
© 2003-2025 Catholic.by