Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Рымскім Францішкам | | Друк | |
Беларусь |
18.05.2016 11:00 |
Сустрэча адбудзецца падчас візіту, з якім кіраўнік Беларусі 20-21 мая наведае Італьянскую Рэспубліку і Дзяржаву Ватыкан. У праграме візіту запланаваны таксама перамовы з Прэзідэнтам Італіі Серджыо Матарэла, дзе будуць абмеркаваны пытанні беларуска-італьяскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічныя і інвестыцыйныя ўзаемаадносіны, а таксама развіццё кааперацыйных сувязяў. Аляксандр Лукашэнка апошні раз наведваў Ватыкан 27 красавіка 2009 г. Тады ж праходзіла сустрэча беларускага лідара з Папам Бэнэдыктам XVI. Паводле president.gov.by |