Панама стане наступнай сталіцай Сусветных дзён моладзі | Друк |
Беларусь
31.07.2016 12:45
Сусветныя дні моладзі наступны раз пройдуць у 2019 годзе, іх прыме сталіца Рэспублікі Панамы. Пра гэта на цэнтральнай святой Імшы з каталіцкай моладдзю ў кампусе Misericordiae у Бжэгах аб'явіў Папа Францішак.

Ініцыятарам правядзення СДМ у свой час выступіў Папа Рымскі Ян Павел ІІ, які ў 1986 годзе прапанаваў зрабіць іх рэгулярнымі. Сёння Сусветныя дні моладзі праводзяцца раз на два-тры гады. 
 

 
Сустрэча ў Панаме стане 32-й па ліку. Да гэтага Сусветныя дні моладзі арганізоўваліся ў Аргенціне, Іспаніі, ЗША, Францыі, на Філіпінах, у Італіі, Канадзе, Германіі, Аўстраліі, Бразіліі і Польшчы.

Ілья Лапато

 
© 2003-2025 Catholic.by