Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з Уладзімірам Макеем | Друк |
Беларусь
31.08.2016 11:01

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.

Паводле mfa.gov.by
(MV)

Фота mfa.gov.by

 
© 2003-2025 Catholic.by