Новапрызначаны Апостальскі Нунцый у Беларусі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў | Друк |
Беларусь
06.09.2016 14:39

5 верасня прайшла сустрэча новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

Як паведамляе сайт міністэрства, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Святога Пасаду. Алена Купчына пажадала ватыканскаму дыпламату поспехаў у ажыццяўленні яго важнай місіі ў нашай краіне.



Ватыканскі іерарх прыбыў у Беларусь 18 жніўня. 30 жніўня адбылася сустрэча пасла Ватыкана з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем з уручэннем міністру даверчых грамат. 4 верасня арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў святую Імшу ў мінскай архікатэдры.

(IL), фота Міністэрства замежных спраў

 
© 2003-2025 Catholic.by